Парламент Беларусі прыняў у першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту. З будучага года Беларусь пяройдзе на трохгадовае планаванне бюджэту. Бюджэт на 2016 год захавае сацыяльную арыентаванасць і бездэфіцытнасць. Ён сфарміраваны з улікам рэалій знешніх рызык, такіх, як памяншэнне кошту энергарэсурсаў і нестабільнасць сусветных валют. На сямейны капітал у 2016 пойдзе 2 трыльёны рублёў. Амаль 93 трыльёны - на пенсіённае забеспячэнне. Парламент таксама разгледзеў пакет прапаноў па адмене некаторых падатковых льгот на будучы год. Усяго там 15 пазіцый, сярод іх змененыя стаўкі па курортным зборы, за рамесную дзейнасць, падатковыя льготы ў аграэкатурызме.