06.01.2016
МЗС не выключае хуткага далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Гэта вынікае з апублікаванага на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства агляду вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў летась. Перагаворны працэс па далучэнні нашай краіны да СГА адноўлены. І сёлета Беларусь прадоўжыць абмяркоўваць умовы членства ў арганізацыі. На думку Сусветнага банка, далучэнне да СГА можа забяспечыць істотны рост прыбыткаў у сярэднетэрміновай перспектыве. Гэта звязана са скарачэннем бар"ераў для пастаўшчыкоў тавараў і паслуг.
Падзяліцца:

Вверх