27.01.2016
Беларусь і Эквадор падпісалі міжурадавае пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў на даходы і маёмасць. Дакумент змацавалі подпісамі міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эквадора ў Беларусі Карлас Ларэа Давіла. Паводле слоў дыпламата, дакумент вельмі важны. Ён дазволіць больш актыўна прыцягваць замежныя інвестыцыі, якія ў тым ліку павінны ўключаць элемент перадачы тэхналогій.
Падзяліцца:

Вверх