25.07.2016
Беларусь і Сусветны банк абмеркавалі этапы рэалізацыі раней намечаных праектаў. Сярод іх - будаўніцтва станцый абезжалезвання, вытворчасць альтэрнатыўнага паліва з цвёрдых камунальных адходаў і перавод кацельняў на мясцовыя віды паліва. Акрамя таго, фінансаванне атрымае і праект па пераводзе Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц. Вопыт супрацоўніцтва Беларусі і Сусветнага банка можна назваць паспяховым. Прыклады - мадэрнізацыя транзітнага калідора М6 Мінск - Гродна, а таксама комплекснае абыходжанне з цвёрдымі адходамі і развіццё сістэм водазабеспячэння, якія фінансуе сусветны крэдытор.
Падзяліцца:

Вверх