Бізнесмены Беларусі і Венгрыі абмяркоўваюць у Мінску магчымыя кірункі развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
Дзелавыя колы Беларусі і Венгрыі абмяркоўваюць у Мінску магчымыя кірункі развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. У беларускай сталіцы праходзіць сумесны бізнес-форум дзвюх краін. Замежных бізнесменаў цікавяць такія сферы, як прамысловасць, энергетыка, будаўніцтва, ахова здароўя, турызм. Плануецца падпісанне ўзаемавыгадных кантрактаў у галіне сельскай гаспадаркі на пастаўку тэхнікі і прадуктаў харчавання. Сёння тавараабарот паміж краінамі складае каля 200 млн долараў за год.