Беларусь гатовая ўдзельнічаць у рэалізацыі праграм па развіцці АПК і транспартнай сеткі ў Туркменістане. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перамовах з Гурбангулы Бердымухамедавым. Абодва лідары выказалі зацікаўленасць у развіцці партнёрства. Адзін з перспектыўных кірункаў - пастаўкі беларускай тэхнікі. Акрамя таго, наша краіна гатовая дзяліцца з Туркменістанам вопытам падрыхтоўкі кадраў па рабочых спецыяльнасцях. Па выніках перамоў кіраўнікі дзяржаў падпішуць пакет дакументаў.
Візіт кіраўніка Туркменістана працягнецца заўтра. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу пасольства Туркменістана ў Беларусі.