13.11.2015
Беларусь і Турцыя маюць намер у наступным годзе павысіць узаемны тавараабарот да мільярда долараў. Аб гэтым ішла размова на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Стамбуле. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі бізнесу і афіцыйныя асобы. Прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў у сваім выступленні азначыў інтарэсы двухбаковага супрацоўніцтва. Сярод іх - турэцкія інвестыцыі ў будаўнічай сферы. У сваю чаргу, Беларусь можа прапанаваць шырокі пералік прадукцыі - ад калійных удабрэнняў і кар"ерных самазвалаў да высокіх тэхналогій. Акрамя таго, у найбліжэйшых планах - стварэнне на тэрыторыі Турцыі зборачных вытворчасцяў трактарнай і аўтамабільнай тэхнікі.
Падзяліцца:

Вверх