25.11.2016
Беларусь і Тульская вобласць распрацоўваюць дарожную карту супрацоўніцтва. Дамоўленасці дасягнутыя ў выніку візіту ў рэгіён беларускай дэлегацыі. Новы дакумент акрэсліць планы супрацоўніцтва ва ўсіх сферах на наступныя два гады. У прыватнасці, Тула зацікаўленая ў развіцці прамысловай кааперацыі. Абмяркоўваецца стварэнне міні-трактароў для камунальнай гаспадаркі. Таксама вялікая цікавасць да супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы. Плануецца, што ў наступным годзе кіраўніцтва расійскага рэгіёна наведае Беларусь.
Падзяліцца:

Вверх