16.03.2016
Прэм"ер-міністр Беларусі наведвае з рабочым візітам Татарстан. Напярэдадні Андрэй Кабякоў правёў перамовы з прэзідэнтам рэспублікі Рустамам Мініханавым. Абмяркоўваліся ў асноўным эканамічныя пытанні. Летась тавараабарот паміж Беларуссю і Татарстанам склаў амаль 900 мільёнаў долараў. Гэта шосты паказчык сярод расійскіх рэгіёнаў. Тым не менш, па аб"ектыўных прычынах ёсць важкае зніжэнне аб"ёмаў гандлю. Вярнуцца да ўзроўню 2012 года - 2 мільярды долараў - маюць намер за кошт узмацнення супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі.Сёння рабочы візіт прэм"ера прадоўжыцца. Андрэй Кабякоў наведае гандлёвы дом "МТЗ-ЕлАЗ". Тут збіраюць, прадаюць і абслугоўваюць тэхніку Мінскага трактарнага завода. Запланаваны і візіт на КамАЗ.
Падзяліцца:

Вверх