Дасягнута дамоўленасць наконт стварэння СП па зборцы камунальных і сельгасмашын, больш глыбокім узаемадзеянні ў фармацэўтыцы і АПК.
Беларусь і Тамбоўская вобласць Расіі вызначылі новыя напрамкі супрацоўніцтва. Агульны трэнд - пераход ад таварнага супрацоўніцтва да кааперацыі. Бакі дамовіліся стварыць сумеснае прадпрыемства па зборцы камунальных і сельгасмашын, таксама ў планах наладзіць больш цеснае партнёрства з Магілёўліфтмашам. Сярод новых напрамкаў - фармацэўтыка, глыбокая перапрацоўка збожжа, насення сланечніка, а таксама абмен дасягненнямі ў вытворчасці прадуктаў харчавання. Стварэнне сумесных кампаній дапаможа нарасціць долю прысутнасці беларускай прадукцыі на рынку рэгіёна да 50%, упэўненыя расійскія калегі.