У Мінску праходзіць трэцяе пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Тамбоўскай вобласці. Асноўная тэма - павелічэнне ўзаемнага тавараабароту. Зараз ён складае больш як 5 млн. долараў. А напярэдадні міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з гэтым расійскім рэгіёнам абмяркоўвалі ў Магілёве. Сярод новых кірункаў - фармацэўтыка, вытворчасць і глыбокая перапрацоўка збожжа, сланечніка, а таксама абмен дасягненнямі ў вытворчасці прадуктаў харчавання. Таксама расіянаў зацікавіў беларускі вопыт у галіне гадоўлі каштоўных парод рыб і ў будаўніцтве рыбаводчых ферм.