Прэзідэнт Беларусі і віцэ-прэм"ер Славеніі абмеркавалі магчымасць стварэння некалькіх буйных сумесных праектаў.
Беларусь удзячна Славеніі за падтрымку пры абмеркаванні праблем з Еўрасаюзам. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам прэм"ер-міністра - міністрам замежных спраў Славеніі Карлам Эр"явецам. Славенскі бок вельмі цэніць пазітыўную ролю Беларусі ў сваім рэгіёне і выступае за найхутчэйшае спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краіна гатова да далейшага ўсебаковага супрацоўніцтва са Славеніяй на ўзаемавыгадных умовах. Тавараабарот паміж Беларуссю і Славеніяй трымаецца на ўзроўні каля сотні мільёнаў долараў. Дзве краіны нарошчваюць супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы, будаўніцтве, мадэрнізацыі чыгунак і энергетыцы. Па выніках сённяшніх перамоў бакі абмеркавалі магчымасць стварэння буйных сумесных праектаў і падпісалі новыя дамовы па развіцці энергетычнага комплексу Беларусі з прыцягненнем славенскіх спецыялістаў і інвестыцый.