12.07.2016
Беларусь і Славакія на форуме ў Віцебску прапрацоўваюць пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Задача форуму: наладзіць супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, машынабудавання, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці і турызму. Міжнародны форум - цэнтральная падзея Дзён Славацкай Рэспублікі на "Славянскім базары". З традыцыямі і культурай гэтай краіны госці фестывалю змогуць азнаёміцца на працягу ўсяго культурнага форуму.
Падзяліцца:

Вверх