Беларусь і Саўдаўская Аравія дамовіліся супрацоўнічаць у навуцы і тэхналогіях. Пагадненне падпісалі сёння ў сталіцы па выніках другога пасяджэння сумеснага камітэта дзвюх краін. Акрамя таго, Саўдаўская Аравія зацікаўленая і ў набыцці беларускіх медпрэпаратаў. Гаворка ідзе аб магчымасці арганізацыі паставак у Саўдаўскую Аравію прадукцыі кампаній "БелМедПрэпараты" і "Мінскінтэркапс".