29.01.2016
Беларусь і Санкт-Пецярбург разлічваюць аднавіць тавараабарот да $2 млрд. Шляхі вырашэння гэтай задачы абмяркоўвалі сёння на пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліў прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў, з расійскага боку - губернатар Санкт-Пецярбургскай вобласці Георгій Палтаўчанка. Беларусь гатовая нарасціць пастаўкі ўсяго спектру тавараў і паслуг. Таксама бакі дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі. Гаворка ідзе аб стварэнні сумесных вытворчасцяў па выпуску абсталявання для суднабудаўнічай, аэракасмічнай і іншых галін.
Падзяліцца:

Вверх