07.10.2015
Тарыфы на чыгуначныя перавозкі будуць узятыя на асаблівы кантроль. Такія дамоўленасці дасягнутыя паміж галоўнымі транспартнымі ведамствамі Беларусі і Расіі. Размова ідзе наконт патаннення перавозак. Эксперты звярнулі ўвагу, што сёння тарыфная палітыка чыгунак прайграе іншым відам транспарту. Сёлета аб"ёмы перавозак скараціліся амаль на 10%. Яшчэ больш адчувальнае паніжэнне транзітных перавозак грузаў - мінус 17%.Напярэдадні ў Мінску адкрыўся Беларускі транспартны тыдзень. На ім абмяркуюць перспектывы лагістычнай сістэмы Беларусі ва ўмовах праекта "Эканамічны пояс "Шаўковага шляху", выкарыстанне новых тэхналогій у лагістыцы, а таксама развіццё пасажырскіх перавозак у рэспубліцы.
Падзяліцца:

Вверх