25.05.2016
Беларусь і Рэспубліка Карэя актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Аб гэтым стала вядома па выніках сустрэчы міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Паўднёвай Карэі па эканамічных пытаннях Лі Тхэ Хо. Бакі таксама пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэнні дзелавых кантактаў паміж краінамі. Краіны працягваюць працу над пагадненнем аб адмене віз.
Падзяліцца:

Вверх