11.11.2015
Беларусь і Пакістан падпісалі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва на найбліжэйшыя пяць гадоў. Бакі таксама заключылі 17 пагадненняў, мемарандумаў і пратаколаў. Яны датычацца ўзаемадзеяння ў галіне аховы здароўя, мытных пытанняў, сельскай гаспадаркі, адукацыі, гандлю, эканомікі, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сфер.
На Беларуска-пакістанскім дзелавым і інвестыцыйным форуме падпісаныя кантракты амаль на 55 мільёнаў долараў.
Візіт беларускай дэлегацыі ў Пакістан працягваецца. Плануецца што сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана будзе адкрыты Цэнтр беларускай культуры.
Падзяліцца:

Вверх