Беларусь і Наўгародская вобласць створаць харчовыя кластары. Наконт гэтага заяўлена на семінары Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Летась тавараабарот нашай краіны і гэтага расійскага рэгіёна склаў больш чым 100 млн долараў. У Вялікім Ноўгарадзе працуе прадпрыемства "Лакціс". Яно выпускае лактаферын - адзін з кампанентаў імуннай сістэмы чалавека, здольны змагацца з ракавымі пухлінамі. Гэта сумесная распрацоўка беларускіх і расійскіх навукоўцаў.