07.06.2016
Ад простага гандлю да кааперацыі. Беларусь і Малдова абмяркоўваюць магчымасці пашырэння супрацоўніцтва. Сёння ў Бішкеку, дзе праходзіць пасяджэнне кіраўнікоў урадаў краін СНД, прэм"ер-міністры Беларусі і Малдовы правялі двухбаковую сустрэчу, падчас якой выказалі надзею, што паказчыкі ўзаемнага гандлю не толькі вернуцца да максімальных значэнняў, але і перасягнуць іх. У рамках пасяджэння кіраўнікоў урадаў СНД будзе разгледжана больш за 20 праектаў дакументаў, якія накіраваныя на паглыбленне супрацоўніцтва краін Садружнасці ў розных галінах. Чакаецца падпісанне трох пагадненняў.
Падзяліцца:

Вверх