Беларусь і Люксембург узаемавыгаднае супрацоўніцтва падмацуюць канкрэтнымі эканамічнымі праектамі. Пра гэта дамовіліся міністры замежных спраў дзвюх краін на сустрэчы ў Мінску. Развіццю і ўмацаванню партнёрства ў розных сферах - ад фінансавай да турыстычнай - паспрыяюць прамыя кантакты паміж зацікаўленымі структурамі Беларусі і Люксембурга. Дыпламаты таксама абмеркавалі супрацоўніцтва па лініі Беларусь - Еўрасаюз. У кастрычніку плануецца падпісаць дэкларацыю аб партнёрстве паміж Беларуссю, ЕС і зацікаўленымі краінамі, якая паспрыяе збліжэнню дзяржаў.