Беларусь і Кітай плануюць стварыць сумесную вытворчасць трактароў у Вільнюсе. У Літве прайшлі адпаведныя перамовы з удзелам дыпламатаў, кіраўніцтва кампаній "Зумліён", "Амкадор", МТЗ. Плануецца, што беларускія трактары з выкарыстаннем кітайскіх камплектуючых будуць збіраць на прадпрыемстве "Амкадор-Балтык". У планах не толькі замацавацца на літоўскім рынку, але і выйсці на рынкі краін ЕС, ЕАЭС. Камплектуючыя для новай прадукцыі будуць вырабляць на плошчах Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".