20.07.2016
У Беларусі з"явіцца першы міждзяржаўны інвестыцыйны фонд. Адпаведны мемарандум падпісалі прэм"ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў і прэзідэнт кітайскай кампаніі CITIC Group Ван Цзюн. Фонд будзе фінансаваць сумесныя беларуска-кітайскія праекты, якія рэалізуюцца ў нашай краіне. На першым этапе капітал фонду складзе $50 млн. Зараз ствараецца рабочая група, якая да 1 верасня падрыхтуе рамачнае пагадненне, дзе будуць дэталёва прапісаныя механізм стварэння, прынцыпы працы і кіравання фондам.
Падзяліцца:

Вверх