21.09.2016
Беларусь удзельнічае ў міжнароднай выставе "ЭКСПА "Кітай - Еўразія" ў якасці ганаровай краіны.
Беларусь і Кітай падпісалі дарожную карту паглыблення міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва - такія вынікі пасяджэння сумеснай рабочай групы па ўзаемадзеянні, якое прайшло на палях выставы "ЭКСПА "Кітай - Еўразія". У дарожную карту рэгіянальнага супрацоўніцтва ўключана больш як 30 сумесных праектаў. На міжнародным форуме ў Кітаі Беларусі дадзены статус ганаровай краіны. У нацыянальнай экспазіцыі прымае ўдзел больш як 40 вядучых арганізацый і прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць ключавыя галіны эканомікі. У лістападзе ў Беларусі пройдзе маштабная выстава тавараў заходніх правінцый Кітая.
Падзяліцца:

Вверх