Беларусь і Кітай плануюць стварыць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій у галіне індустрыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.Пагадненне аб гэтым бакі плануюць падпісаць на наступным тыдні ў Мінску. 4-5 жніўня ў беларускай сталіцы пройдзе беларуска-кітайскі форум. На ім будзе прэзентаваны інавацыйны і навукова-тэхнічны патэнцыял Беларусі, у тым ліку перспектыўныя праекты для сумеснай рэалізацыі.