09.09.2016
Беларусь і Кітай плануюць аб"яднаць вытворчыя патэнцыялы абедзвюх краін. Гэтая тэма сёння абмяркоўвалася ў Мінску з удзелам кіраўнікоў 16 найбуйнейшых карпарацый Кітая, якія з"яўляюцца сусветнымі лідарамі па будаўніцтве. Наша краіна прапаноўвае партнёрам з Паднябеснай акцыі 25 прадпрыемстваў будаўнічай, цэментавай і перапрацоўчай галін. Таксама Беларусь гатовая пераймаць кітайскі вопыт па рэфармаванні дзяржпрадпрыемстваў і пабудове інавацыйнай эканомікі. Да падпісання рыхтуецца дэкларацыя аб сумесным супрацоўніцтве і пагадненне аб развіцці сувязяў у сферы вытворчых патэнцыялаў.
Падзяліцца:

Вверх