Беларусь і Казахстан узгаднілі пастаўкі нашай тэхнікі ў Астану. Дарожная карта падпісаная ў Гомелі на пасяджэнні двухбаковай гандлёва-эканамічнай камісіі. У прыярытэце - лагістыка, будаўніцтва, касмічная і энергетычная сферы. Казахстанская дэлегацыя наведала Гомсельмаш. Дасягнута прынцыповая дамоўленасць: стварыць філіял прадпрыемства ў Казахстане і даць яго прадукцыі эксклюзіўныя правы. Беларусь возьме ўдзел у найбуйнейшай выставе "Экспа", якая пройдзе ў Астане праз год.