16.03.2016
Беларусь і Казахстан удасканальваюць падатковы кантроль. Сёння ў Мінску падпісана дапаўненне да дзеючага пагаднення паміж краінамі. Яно дазволіць пазбягаць двайнога падаткаабкладання і прадухіліць парушэнні. Як падкрэслілі бакі, актуалізацыя норм закону гарантуе суб"ектам гаспадарання камфортную дзейнасць на тэрыторыі дзвюх краін, а парушальнікам ускладняе ўмовы працы. Асобныя нормы датычацца выкладчыкаў і студэнтаў. Тым больш, адукацыйны абмен паміж краінамі ў апошнія гады значна актывізаваўся.
На новы ўзровень бакі выводзяць і абмен інфармацыяй. Зараз падатковыя органы змогуць атрымліваць неабходныя звесткі ад банкаў, фінансавых устаноў замежных дзяржаў, а таксама ад фізічных асоб.
Падзяліцца:

Вверх