26.01.2016
На сумесныя праекты выдзелена каля 100 мільёнаў долараў.

Мінск і Нью-Дэлі плануюць сумесныя праекты ў сферы альтэрнатыўных крыніц энергіі. Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі, гэта адзін з прыкладаў перспектыўнага партнёрства. Таксама ў Індыі ёсць вялікая патрэбнасць у калійных угнаеннях. Доўгатэрміновы кантракт з беларусамі заключыла буйная індыйская кампанія.
Усяго на сумесныя праекты выдзелена каля 100 мільёнаў долараў. Дарэчы, сёння Індыя святкуе нацыянальнае свята. З Днём рэспублікі прэзідэнта Пранаба Мукерджы і народ гэтай краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх