19.11.2015
Беларусь і ФРГ актывізуюць супрацоўніцтва. Адпаведныя дамоўленасці дасягнутыя падчас візіту ў Германію міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства правёў шэраг сустрэч на высокім узроўні. На перамовах абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, развіцця дыялогу паміж Беларуссю і ЕС, удзелу нашай краіны ў працэсах еўразійскай інтэграцыі. Таксама ішла размова аб узаемадзеянні з Германіяй у міжнародных арганізацыях, асабліва з улікам яе старшынства ў АБСЕ у наступным годзе.
Падзяліцца:

Вверх