Беларусь і Еўрапейскі саюз аб"яднаюць намаганні ў барацьбе з забруджваннем атмасферы. У Мінску падпісана пагадненне аб рэалізацыі праекта ў сферы паляпшэння якасці паветра і навакольнага асяроддзя. Кошт праграмы - 14 з паловай мільёнаў еўра. ЕС плануе вылучыць грошы ў найбліжэйшы час. Прадугледжаны абмен вопытам беларускіх і еўрапейскіх спецыялістаў, а таксама пастаўкі абсталявання, у тым ліку - мабільных і стацыянарных станцый для маніторынгу забруджвання паветра.