12.02.2016
Экспартны патэнцыял Беларусі прэзентавалі для краін Еўропы ў Маскве.
Беларусь і ЕС гатовыя да больш актыўнага дзелавога супрацоўніцтва. У пасольстве Беларусі ў Маскве прайшла сустрэча кіраўнікоў дыпмісій краін Еўрасаюза з прадстаўнікамі вядучых беларускіх кампаній. Асноўная тэма - гандлёва-эканамічнае і інвестсупрацоўніцтва з краінамі Еўропы. Ужо шмат гадоў ЕС - 2-гі па значнасці рынак для беларускага экспарту. За апошняе дзесяцігоддзе тавараабарот паміж краінамі павялічыўся ў дзясяткі разоў. Пастаянныя партнёры Беларусі - Германія, Нідэрланды, Польшча, краіны Балтыі. Сярод сусветных вытворцаў Беларусь - адна з лідараў у экспарце грузавых аўтамабіляў, трактароў, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Сярод новых кірункаў супрацоўніцтва - беспілотнікі і сістэмы зандзіравання Зямлі з космасу.
Падзяліцца:

Вверх