Беларусь і Егіпет зафіксавалі прыярытэтныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва. Пратакол быў падпісаны на пасяджэнні Беларуска-Егіпецкай гандлёвай камісіі, якая праходзіла ў Каіры. У рамках пасяджэння адбыліся таксама беларуска-егіпецкі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа. Падчас бізнес-форуму бакі прэзентавалі свае эканамічныя магчымасці. Па выніках кантактна-кааперацыйнай біржы прадстаўнікі найбуйнейшых беларускіх вытворцаў машынабудаўнічай тэхнікі - МАЗ, МТЗ і Белшына - падпісалі кантракты на пастаўку прадукцыі ў Егіпет.