Парламенцкая дэлегацыя Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Чэхіі.
Парламенцкая дэлегацыя нашай краіны на чале з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў знаходзіцца з рабочым візітам у Чэхіі. Віктар Гумінскі адзначыў канструктыўную пазіцыю Прагі ў пытанні наладжвання адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Падчас сустрэч са старшынёй сената парламента Чэхіі Міланам Штэхам бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, развіццё гандлёва-эканамічных адносінаў.
Інвестыцыйнае ўзаемадзеянне краін абмяркоўвалася на сустрэчы беларускай дэлегацыі з выканаўчым дырэктарам Чэшскай гандлёва-прамысловай палаты па краінах СНД. У прыватнасці, размова ішла наконт удзелу беларускіх і чэшскіх суб"ектаў гаспадарання ў выставах і інвестфорумах.