Беларусь і Балгарыя маюць намер супрацоўнічаць у галіне бія- і касмічных тэхналогій
15.04.2016
Беларусь і Балгарыя маюць намер супрацоўнічаць у галіне бія- і касмічных тэхналогій. Наконт гэтага ў Мінску дамовіліся кіраўнікі акадэмій навук дзвюх краін. Ужо ў найбліжэйшы час пачнецца абмен навукоўцамі. Бакі падпісалі пратакол да пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве на наступныя тры гады. А ўсяго акадэміі навук Беларусі і Балгарыі супрацоўнічаюць 14 гадоў. За гэты час навукоўцы ажыццявілі амаль два дзясяткі праектаў.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.