Сумесныя праекты канцэрна "Беллеспаперпрам" з цэлюлозна-папяровымі кампаніямі Аўстрыі сёння разгледзяць у Вене. Плануецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва аўстрыйскіх кампаній з філіялам Добрушскай папяровай фабрыкі, дзе будуецца завод па вытворчасці кардона магутнасцю 200 тысячы тон за год. Размова - аб рэалізацыі праектаў, накіраваных на прыцягненне інвестыцый у вытворчасць і пашырэнне сеткі продажаў новай прадукцыі. Запланавана наведванне прадпрыемстваў з мэтай вывучэння іх вопыту працы і ўкаранення на беларускіх заводах. У складзе канцэрна "Беллеспаперпрам" - 11 цэлюлозна-папяровых прадпрыемстваў, яны вырабляюць больш як 75% ад агульнага выпуску кардонна-папяровай прадукцыі ў краіне.