23.11.2016
Беларусь і Аўстрыя маюць сур"ёзны патэнцыял для нарошчвання гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне міжурадавай камісіі, па выніках якога будуць падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Аўстрыя ў пяцёрцы самых буйных інвестараў Беларусі. У нашай краіне рэалізуецца шэраг праектаў з прыцягненнем аўстрыйскага капіталу - каля 400 мільёнаў еўра. Беларусь таксама інвесціруе ў эканоміку Аўстрыі.
Паглыбленню дзелавых кантактаў таксама паспрыяе і сумесны бізнес-форум, які праходзіць сёння ў беларускай сталіцы.
Падзяліцца:

Вверх