26.02.2016
Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэм"ерам - міністрам абароны гэтай краіны Правітам Вонгсуванам. Падчас сустрэчы палітыкі дамовіліся ўзмацніць двухбаковае ўзаемадзеянне па шырокім спектры галін - ад навучання кадраў ваенным і цывільным спецыяльнасцям да ўзаемных паставак тавараў. Кіраўнік беларускай дзяржавы ініцыіраваў стварэнне поўнамаштабнай дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва. Летась тавараабарот паміж краінамі склаў прыкладна 102 мільёны долараў. Аснову беларускіх продажаў склалі калійныя ўгнаенні, спецтэхніка, шкловалакно. Тайланд выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў сферы інвестыцый і ваенна-прамысловага комплексу.
Падзяліцца:

Вверх