08.08.2016
Беларусь штодня прадае прадукцыі АПК на $11 млн. Як адзначыў кіраўнік Мінсельгасхарча Леанід Заяц, рэнтабельнасць экспартных продажаў высокая. Напрыклад, продаж ялавічыны ў Расію з прыбыткам 21%, 27% чыстага прыбытку прыносяць і некаторыя сарты сыроў. Што да прагнозаў па ўраджаі, сёлета чакаецца прыкладна 8,5 млн т збожжавых. Па выніках першага паўгоддзя Беларусь займае ў свеце трэцяе месца па экспарце сухой сыроваткі і масла і чацвёртае месца па колькасці прададзенага сыру.
Падзяліцца:

Вверх