08.08.2016
Беларусь штодня прадае прадукцыі АПК на $11 млн. Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, рэнтабельнасць экспартных продажаў высокая. Напрыклад, продаж ялавічыны ў Расію з прыбыткам 21%, 27% чыстага прыбытку прыносяць і некаторыя гатункі сыроў. Што датычыцца прагнозаў па ўраджаі, сёлета чакаецца прыкладна восем з паловай млн тон збожжавых. Па выніках першага паўгоддзя, Беларусь займае ў свеце трэцяе месца па экспарце сухой сыроваткі і масла, і чацвёртае месца - па колькасці прададзенага сыру.
Падзяліцца:

Вверх