У Беларусі будуць і далей адмаўляцца ад падтрымкі стратных дзяржпрадпрыемстваў. Пра гэта заявіў Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Ён адзначыў, што падтрымліваць будуць толькі высокарэнтабельныя арганізацыі, якія даюць добрую дабаўленую вартасць. Таксама дзяржава будзе падтрымліваць тыя кірункі і віды дзейнасці, якія даюць інавацыйную эканоміку, каб атрымаць пэўныя дывідэнды ў будучыні. Абсалютна стратныя прадпрыемствы неабходна рэструктурызаваць, лічаць ва ўрадзе.