15.04.2016
Адпаведныя дамоўленасці дасягнутыя ў Стамбуле на перамовах Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з лідарамі замежных краін на палях саміта Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Кіраўнік дзяржавы правёў больш як дзясятак сустрэч - з эмірам Катара, прэзідэнтам Пакістана, віцэ-прэзідэнтам Інданезіі, прэм"ер-міністрам Афганістана.
На перамовах з калегам па еўразійскай інтэграцыі Нурсултанам Назарбаевым лідары краін абмеркавалі двухбаковыя адносіны. Казахстан таксама прапанаваў Беларусі актыўна выкарыстоўваць яго транспартную інфраструктуру для гандлю з Кітаем.
Падзяліцца:

Вверх