29.06.2016
Два дні засталося да дэнамінацыі. Банкі і магазіны завяршаюць падрыхтоўку да працы ў новых умовах. У найбліжэйшыя дні ў іх асаблівы графік. Напрыклад, 30 чэрвеня - скарочаны рабочы дзень. А 1 ліпеня офісы некаторых банкаў і зусім будуць зачыненыя. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня не будуць даступныя аперацыі ў інтэрнэт- і мабільным банкінгу. Карткі не будуць прымацца да аплаты, а ў банкаматах нельга будзе зняць гатоўку. Міністэрства гандлю заявіла, што плацежныя тэрміналы пасля дэнамінацыі будуць працаваць у звычайным рэжыме
Фінансісты таксама раяць беларусам у найбліжэйшыя два дні зрабіць усе тэрміновыя плацяжы. У першую чаргу пагасіць крэдыты і папоўніць балансы мабільных тэлефонаў. Акрамя таго, варта загадзя зняць гатоўку ў суме, якой хопіць на некалькі дзён. Плацяжы па картках стануць даступныя ўжо раніцай 1 ліпеня, але магчымыя лакальныя збоі.
Падзяліцца:

Вверх