17.06.2016
Банк развіцця Беларусі зніжае стаўкі па крэдытах для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Гэта заявіў старшыня праўлення банка. Сяргей Румас таксама анансаваў два новыя крэдытныя прадукты. Адзін накіраваны на дапамогу прадпрыемствам дрэваапрацоўчай прамысловасці. Другі - на падтрымку жаночага прадпрымальніцтва і развіцця бізнесу ў малых гарадах. За два гады Банкам развіцця Беларусі прафінансавана 510 праектаў больш чым на 2 трыльёны рублёў.
Падзяліцца:

Вверх