13.10.2015
У Мінску адкрыўся Аўстрыйска-беларуска-расійскі бізнес-форум. Асноўная тэма - узаемадзеянне паміж ЕС і ЕАЭС. Дзелавыя колы абмяркуюць супрацоўніцтва ў энергетыцы, лагістыцы і сельскай гаспадарцы. Сёння запланавана сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі і першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета гэтай краіны. Як заявіў перад адкрыццём бізнес-форуму Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, Аўстрыя актыўна інвесціруе ў эканомікі Беларусі і Расіі. Ён адзначыў, што такі фармат мог бы стаць добрым механізмам узаемадзеяння з іншымі членамі ЕС.
Падзяліцца:

Вверх