28.10.2015
Авіязносіны паміж Беларуссю і Украінай стануць больш актыўнымі. Аб пашырэнні геаграфіі палётаў сёння ў Мінску заявіла кіраўніцтва кампаніі "Белавія". Праца ў гэтым кірунку паскораная пасля авіяканфлікту паміж Украінай і Расіяй. Нагадаем, прамыя авіязносіны паміж краінамі былі перарваныя з 25 кастрычніка. Першы крок па абслугоўванні транзітных пасажыраў Белавія зрабіла ў нядзелю, адкрыўшы новы рэйс у Адэсу. Напярэдадні права на палёты ў Мінск запыталі адразу некалькі ўкраінскіх авіякампаній. Гаворка ідзе аб маршрутах у Запарожжа, Днепрапятроўск, Харкаў і Львоў. Акрамя таго, плануецца павялічыць частату палётаў у Кіеў.
Падзяліцца:

Вверх