17.11.2015
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам. Размова ішла наконт падрыхтоўкі новай праграмы фінансавай падтрымкі для нашай краіны. Па словах Кіраўніка дзяржавы, прапановы фонду заснаваныя на абсалютна аб"ектыўных законах эканомікі. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь застанецца сацыяльнай дзяржавай. Інваліды, старыя і дзеці па-ранейшаму будуць атрымліваць падтрымку. У сваю чаргу Пітэр Долман адзначыў, што МВФ таксама надае павышаную ўвагу абароне насельніцтва. Мэты і ў нашай дзяржавы і ў міжнароднага крэдытора адны - пабудаваць эфектыўную эканоміку.
Падзяліцца:

Вверх