18.04.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыме сёння справаздачу ўрада, Нацбанка і мясцовай улады аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за першы квартал і мерах па павышэнні эфектыўнасці эканомікі. Плануецца, што Кіраўніку дзяржавы таксама даложаць аб сітуацыі ў грашова-крэдытнай галіне.
Напярэдадні была прапанавана праграма дзейнасці ўрада на 5 гадоў. У ёй устаноўлены тры базавыя умовы эканамічнай палітыкі: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, нарошчванне золатавалютных рэзерваў і паступовая выплата знешніх даўгоў. Дакумент утрымлівае 5 асноўных блокаў: аднаўленне канкурэнтаздольнасці прамысловасці, рэструктурызацыя энергетыкі і ЖКГ, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, будаўнічай галіны, а таксама меры па павышэнні якасці жыцця насельніцтва.
Падзяліцца:

Вверх