Прэзідэнт патрабуе падтрымліваць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання завода "Мінатор-Сэрвіс". Тут займаюцца выпускам ваеннай тэхнікі - распрацоўваюць і мадэрнізуюць гусенічныя браніраваныя машыны. Завод аснашчаны сучасным тэхналагічным абсталяваннем. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з асаблівасцямі вытворчага працэсу. Прэзідэнту прадэманстравалі навінкі. Гэта сямейства лёгкіх гусенічных машын "Маскіт". Тэхніка здольная несці абсталяванне рознага прызначэння - ад сістэм сувязі і радыёэлектроннай разведкі да агнявых сродкаў паражэння.
У абаронным сектары Беларусі сёння 139 арганізацый. Амаль палова з іх - прыватныя.