Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведвае Мінскі маторны завод. Кіраўніку дзяржавы дакладваюць наконт цяперашняга стану, а таксама наконт перспектыў развіцця айчыннага гіганта. Прэзідэнту будуць прадэманстраваныя найноўшыя ўзоры рухавікоў, што вырабляюцца на прадпрыемстве, буйнагабарытнай тэхнікі і іншай прадукцыі. Плануецца, што сёння Кіраўнік дзяржавы паразмаўляе з працоўным калектывам. Сёння ММЗ - вядучы вытворца сучасных дызельных рухавікоў сярод краін СНД. Геаграфія экспарту - 25 краін, у тым ліку Германію, Румынію, В"етнам, Казахстан, Венгрыю, Малдову, Егіпет.